МАСТА́ЦКАЕ ЧЫТА́ННЕ,
публічнае выкананне твораў л-ры; від эстрады.
Вытокі М.ч. ў мастацтве дэкламацыі Стараж. Грэцыі і Рыма. У жанры М.ч. выступалі вядомыя зах.-еўрап. акцёры [браты Каклен, В.Дэжазэ (Францыя), І.Кайнц (Германія), Г.Ірвінг (Англія) і інш.]. Выразнае вуснае слова — у аснове нар. мастацтва скамарохаў, акынаў, ашугаў. У Расіі як прафес. М.ч. зарадзілася ў 19 ст. на вечарах літ. чытанняў М.Шчэпкіна. Майстрамі М.ч. былі В.Качалаў, І.Масквін, Дз.Арлоў, І.Ільінскі і інш.
На Беларусі заснавальнікам М.ч. лічыцца Сімяон Полацкі (у 1656 падрыхтаваў дэкламацыю «Прывітальныя вершы цару Аляксею Міхайлавічу»). У пач. 20 ст. з М.ч. выступалі акцёры т-ра Буйніцкага (А.Бурбіс, В.Буйніцкая, П.Швайка, Я.Хвеакціст і інш.), у 1920—30-я г. — У.Галубка (С.Бірыла, А.Блажэвіч, В.Вазнясенскі, Г.Качынская і інш.). З 1940-х г. М.ч. развіваецца як самастойны від выканальніцтва. Сярод бел. чытальнікаў Р.Дзідзенка, Г.Дзягілева, М.Зорын, М.Казінін, І.Лакштанаў, Г.Рыжкова, А.Слесарэнка, М.Шышкін. Па радыё і тэлебачанні з М.ч. выступалі і выступаюць артысты Г.Глебаў, П.Малчанаў, Б.Платонаў, Л.Рахленка, Л.Ржэцкая, І.Шаціла, В.Анісенка, Ф.Варанецкі, Л.Давідовіч, П.Дубашынскі, М.Захарэвіч, Р.Маленчанка, В.Тарасаў, Б.Уладамірскі, В.Шушкевіч і інш.
Літ.:
Аксенов В.Н. Искусство художественного слова. 2 изд. М., 1962;
Смоленский Я.М. Искусство звучащего слова. М., 1967;
Каляда А.А. Выразнае чытанне. 3 выд. Мн., 1989.
А.А.Каляда.
т. 10, с. 193